Канцэнтратар кіслароду прадукцыйнасцю 240 л/хвіліну закупляюць у Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу. У Лідскую цэнтральную раённую бальніцу шукаюць ампліфікатар нуклеінавых кіслот для правядзення ПЦР з дэтэкцыяй у рэжыме «рэальнага часу». Гэтыя прадметы выкарыстоўваюцца для працы з заражанымі COVID-19.

Да 13 кастрычніка ў інфекцыйную бальніцу закупяць канцэнтратар кіслароду. Ён адносіцца да апаратаў азонавай, кіслароднай, аэразольнай тэрапіі, штучнага дыхання. Выкарыстоўваецца для забеспячэння медыцынскім кіслародам аддзяленні анестэзіі і рэанімацыі, інфекцыйных аддзяленняў. У тым ліку выкарыстоўваецца для заражаных каранавірусам з недахопам кіслароду ў крыві.

Яго кошт — 700 830 BYN. Тэрміны пастаўкі - з 22 кастрычніка да 21 снежня. Крыніца фінансавання — сродкі, атрыманыя ў рамках указа «Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі» ад 01.07.2005 № 300.

Ампліфікатар нуклеінавых кіслот (спецыяльнае абсталяванне для ампліфікацыі (павялічэння колькасці копій) фрагментаў ДНК — Hrodna.life) для правядзення ПЦР з дэтэкцыяй у рэжыме «рэальнага часу» каштуе 83 700 BYN. Яго Лідская цэнтральная раённая бальніца набудзе за ўласныя сродкі.


Рост захворвання каранавірусам у Гродзенскай вобласці назіраецца з канца жніўня. Штотыдзень фіксуецца прырост заражэнняў у 30−40%. 8 кастрычніка пад прыём пацыентаў перапрафілявалі Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр — шостую ўстанова. У той жа дзень Міністэрства аховы здароўя Беларусі зрабіла выкарыстанне масак у грамадскіх месцах абавязковым.

Чытайце таксама: