Ураджэнку Гродна Кацярыну Рышкевіч абвясцілі ў міжнародны вышук, паведамляе «Наша Ніва». Дзяўчыне 31 год, яна працуе візажысткай і вядзе блог на YouTube.

Чаму гродзенку шукае Інтэрпал?

У базу вышуку Інтэрпала Кацярыну дадалі па запыце Польшчы. Паведамляецца, што дзяўчына можа быць датычная да адмывання даходаў ад злачыннай дзейнасці і ўдзелу ў злачыннай арганізацыі.

Дзяўчыну абвясцілі ў міжнародны вышук. Ён прадугледжвае затрыманне і арышт з мэтай экстрадыцыі. Таксама Кацярыну могуць затрымаць пры спробе перасекчы межы Еўрасаюза.

Візажыстку з Гродна шукае Інтэрпал
Рышкевіч Кацярына ў базе Інтэрпала.

Вышук па чырвонай картцы, якая размешчана каля фота, азначае, што за злачынствы, у якіх падазраюць чалавека, прадугледжваюцца больш за два гады пазбаўлення волі.

Чым займаецца Кацярына

Дзяўчына прафесійна займаецца макіяжам. Яна вядомы візажыст. Акрамя гэтага Кацярына вядзе персанальны блог на YouTube. Асноўны кантэнт — візаж. Самыя папулярныя ролікі маюць больш за 100 тысяч праглядаў.

Ці выдасць дзяўчыну беларускае бюро Інтэрпала

Беларускае бюро Інтэрпала раней неаднаразова адмаўляла ў выдачы абвешчаных у міжнародны вышук. Але часцей за ўсё гэта было звязана з палітычнымі момантамі. Беларусь не выдала паплечніка былога прэзідэнта Украіны Вікатара Януковіча банкіра Віктара Братко і брата былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Калі краіна супрацоўнічае з Інтэрпалам, яна мусці зрабіць усё магчымае для затрымання чалавека, якога шукаюць «па чырвонай картцы», калі заўважыць чалавека на сваёй краіны.

З-за пагаршэння стасункаў з Польшчай запыт палякаў можа быць проста праігнараваны, піша «Наша Ніва».