Ірына Гой, пляменніца кіраўніка Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, выйшла замуж за шоўмена Дзяніса Кур’яна. Яны распісалася 3 верасня ў Менску.
Ірына Гой – псіхолаг паводле адукацыі, арганізатарка мерапрыемстваў. З 2015 па 2019 год была намесніцай начальніка аддзела культуры ў Гродзенскім гарвыканкаме. Да гэтага працавала ў МТС, на Гродзенскім механічным заводзе і нават медсястрой у абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
Для Дзяніса Кур’яна гэта другі шлюб. Разам пара ўжо тры гады. “Пажаніліся, бо каханне, а не таму што “тэрмінова трэба”. Без вяселля, без цырымоній, без картэжа… спакойненька і кайфова”, – напісаў Кур’ян у сторыз у Instagram.
Ірына і Дзяніс працуюць разам. Дзяніс Кур’ян – адзін з заснавальнікаў сеткі фудкортов “Мама дома” ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Ірына Гой працуе там сеткавым маркетолагам. У студыі вытворчасці карпаратыўных фільмаў і рэкламных ролікаў Promofilm Кур’ян – крэатыўны дырэктар, а Ірына – менеджарка. Ірына – прадзюсерка ў YouTube-праекце Кур’яна ” Дзе грошы, Дзяніс?” пра бізнэс.
Раней Кур’ян быў вядоўцам на БТ і АНТ. Працаваў у праектах “Еўрафэст” і “Еўрабачанне”, “Міс Беларусь”, “Міс Супранэншл”, “Дзень Расіі-2012”.


