Рэйтынг паспяховых і ўплывовых беларусаў штогод складае інтэрнэт-партал «Ежедневник». Сёлета ў спіс ўвайшлі двое гродзенцаў. Яны — кіраўнікі прадппрыемства «Контэ Спа».
27-е месца ў спісе займае Валянцін Байко. Сёлета ён моцна здаў пазіцыі ў параўнанні з мінулым. У 2017 годзе Валянцін займаў 12-е месца ў спісе ўплывовых бізнэсоўцаў. У 2018 годзе яго пазіцыя апусцілася на 13-е месца. У 2019-м Валянцін займаў 7-ю пазіцыю.
Валянцін Байко — старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў «Контэ Спа». Нарадзіўся ў Гродне ў 1969 годзе. Скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы. Па адукацыі - настаўнік пачатковых класаў і музыкі. Жанаты, мае двух сыноў і дачку.
Адразу за Валянцінам, на 28 месцы рэйтынгу знаходзіцца яго брат, Дзмітрый Байко. Ён — намеснік дырэктара «Контэ Спа». У 2019 годзе Дзмітрый займаў 8-ю пазіцыю ў спісе паспяховых бізнэсоўцаў, таксама наступную за братам.
Кампанія СГАА «Контэ Спа» была заснавана ў 1997 годзе ў Гродне. За 24 гады фірма вышла на пазіцыю лідара ў вытворчасці адзення, бялізны, панчошна-шкарпэтачных вырабаў ва Ўсходняй Еўропе.
Рэйтынг найбольш уплывовых беларускіх бізнесменаў «Ежедневник» складае ад 2007 года. Раней спіс складаўся з 200 бізнэсоўцаў. У 2021 годзе «Ежедневник» cкараціў топ да 100 чалавек.
Самым высокім рэйтынгам, якога ўдавалася дасягнуць гродзенскім бізнесменам, было 7-е месца Валянціна Байко у 2019 годзе. Найбольш гродзенцаў патрапілі ў топ у 2019 годзе. Тады іх было па чацвёра: браты Валянцін і Дзмітрый Байко, а таксама намеснік дырэктара «Контэ Спа» Рычар Шарэль і дырэктар кампаніі «ABC» Іван Маясееў.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…