Блок абслугоўвання. Фота: azot.by
Блок абслугоўвання па вул. Томіна, д. 18/1 у комплексе з сістэмай дыспетчарскага кіравання і збору дадзеных у цеплавузлах прадае «Гродна Азот». Аб’ект каштуе 125 841 рублёў. Паўторныя электронныя таргі пройдуць з паніжэннем кошту на 80%. Гэта значыць, кошт можа знізіцца да 25 169 рублёў. Пра гэта напісалі на сайце прадпрыемства.
Прыкладна за такую ж суму з аўкцыёну прадалі памяшканне ў будынку па вул. Горкага, 3−2.
Плошча блока абслугоўвання — 1 351,8 кв. м. Гэта трохпавярховы будынак з цокальным паверхам. У комплекс маёмасці ўваходзіць сістэма дыспетчарскага кіравання і збору дадзеных у цеплавузлах. З будынкам прадаюць зямельны ўчастак плошчай 0, 0738 га.
Будынак размешчаны на тэрыторыі шматкватэрнай жылой забудовы. Побач з ім — тры інтэрнаты «азотаўцаў» на вул. Томіна, 14, вул. Томіна, 16, вул. Томіна, 20. Будынак ужо спрабавалі прадаць у ліпені 2021 года.
Блок абслугоўвання прадаюць з умовай захавання мэтавага прызначэння, а таксама з магчымасцю яго рэканструкцыі пад аб’екты адміністрацыйна-гаспадарчага, гандлёвага, культурна-відовішчнага прызначэння, грамадскага харчавання, аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг.
Электронныя таргі адбудуцца 28 верасня на электроннай гандлёвай пляцоўцы аператара www.et.butb.by.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…