Дзень горада ў Гродне прайшоў пад назвай «Гродно 3D#Единство». Ён змясціў традыцыйны фестываль сыру, канцэрты ў некалькіх лакацыях, выступленні рыцараў. Рэдакцыя Hrodna.life сабраў фота з сацсетак і паказвае свята вачамі яго наведвальнікаў.
Свята атрымалася нешматлюдным з-за дажджу. Да таго ж, сарваўся канцэрт Кая Метава — той не даехаў да Гродна з-за аўтамабільнай аварыі.













