Таблічкі з барэльефам — «30 октября 1949 года» аднавілі і ўсталявалі на Старым мосце. Зараз яны месцяцца на апорах маста, раней былі на агароджы.
Першы раз таблічкі з’явіліся на мосце ў верасні 1949 года. Яны былі прысвечаны аднаўленню Старога моста пасля Другой Сусветнай вайны і дзесяцігодзю ўз'яднанню Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Падчас рэканструкцыі моста ў 2008 годзе таблічкі прыбралі.
Перад тым, як таблічкі ізноў упрыгожылі мост, з імі папрацавалі эксперты. Яны высветлілі, што фон таблічак афарбоўвалі ў чатыры розных колеры каля дзесяці разоў. Зорка, літары і лічбы на іх фарбаліліся больш за дваццаць разоў у дзевяць розных колераў. У якія колеры раней былі пафарбаваны таблічкі не ўдакладняецца.
Гэта не першы прыклад даследванняў гродзенскіх судмедэкспертаў у галіне гарадской архітэктуры. У 2017 годзе яны дапамаглі даведацца, якім быў адзін з будаўнікоў Каложскай царквы. Па знойдзеным адбітку пальцаў на адной з плінфаў, эксперты ўсталявалі, што згодна папілярнаму узору 800-гадовай даўніны, адбітак пакінуў чалавек 20−25 гадоў. З акрэсленай доляй верагоднасці ён быў фізічна здаровы, упэўнены ў сабе, з’яўляўся творчай асобай, практычным, сабраным, валявым і настойлівым чалавекам. А таксама — настойлівым, адказным і сціплым.