Навіны

Падарунак да Дня горада: улады Гродна набылі 13 новых гарадскіх аўтобусаў

Да Дня народнага адзінства і Дня горада мясцовыя ўлады падаравалі Гродзенскаму аўтобуснаму парку 13 новых аўтобусаў МАЗ 203. «Рамбудаўтадар» атрымаў чатыры адзінкі спецтэхнікі. Машыны перадалі 16 верасня на плошчы Леніна.

Новыя аўтобусы для Гродзенскага аўтобуснага парка. Фота: Hrodna.life

«Чаму менавіта аўтобусы? У гродне 55 аўтобусных маршрутаў. Штодзённа аўтобусы перавозяць 96 тысяч пасажыраў. Дзякуючы адкрыццю новага моста (Усходні мост — заўв. Hrodna.life) з’явіліся новыя маршруты. Таму для зручнасці гродзенцаў і гасцей горада мы вырашылі падараваць 13 новых экалагічных аўтобусаў», — сказаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Аўтобусы МАЗ-203

Нізкападлогавы аўтобус прызначаны для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах. Выпускаецца ў 16 мадыфікацыях з рухавікамі экалагічнага стандарту Euro-5 ці Euro-6. Гэтая мадэль уключае ў сабе адкідны трап для заезда інваліднага вазка, сістэму наклона кузава, для палягчэння пасадкі ці высадкі пасажыраў, а таксама прыстасаванне для замацавання інваліднага вазка.

«Мы штогод спрабуем рабіць гораду падарункі. Бо горад жыве, развіваецца. І нам патрэбна такая тэхніка. Для таго, каб гараджане сабе адчувалі камфортна і бяспечна, перасоўваючыся аўтамабілямі ці грамадскім транспартам па горадзе. Таму набываецца такая тэхніка», — сказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой пра спецтэхніку, набытую для «Рамбудаўтадар».

Спецтэхніка ў падарунак «Рамбудаўтадар». Фота: Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025