Навіны

Covid-19 ізноў наступае. У Гродне за тыдзень захварэлі 583 чалавекі

Колькасць выпадкаў Covid-19 ў Гродне з 30 жніўня па 5 верасня павялічылася на 36% у параўнанні з папярэднім тыднем. Выяўлена 583 інфікаваных. Колькасць пнеўманій вырасла на 35%. Але вакцынавацца гродзенцы не спяшаюцца. У Гродзенскай вобласці 141 тысяча чалавек атрымалі две дозы вакцыны. Першым кампанентам у Гродне прышчапілася 18,9%, паведамляе telegram-канал «Гродно Плюс».

Інфармацыя пра колькасць захварэўшых у Гродне з’явілася пасля доўгага перапынку. Амаль год дадзеных па гораду не адкрывалі. У ліпені паведамлялі пра колькасць вакцынаваных па абласцях. Тады высветлілася, што Гродзенская вобласць — апошняя па колькасці прывітых сярод дарослага насельніцтва.

Паводле інфармацыі сэрвісу «Наш свет у дадзеных» на 1 жніўня ў суседняй Літве па вакцынацыю звярнуліся 51% насельніцтва. З іх цалкам вакцынаваныя 44%, яшчэ 6,4% атрымалі першы кампанент вакцыны.

З 16 ліпеня ў гандлёвых цэнтра OldCity i Triniti распачалі працу пункты вакцынацыі супраць COVID-19. Прышчапіцца там можа кожны грамадзянін Беларусі. Пры сабе трэба мець пашпарт.

Як працуе пункт вакцынацыі ў OldCity?

У OldCity пункт вакцынацыі арганізоўвае гарадская паліклініка № 4. Пункт размяшчаецца на другім паверсе гандлёвага цэнтра. Графік працы пункта:
Буднія дні - з 16:00 па 19:00
Субота — з 12:00 па 15:00
Нядзеля — Выходны

Для дасягнення калектыўнага імунітэта трэба мець узровень вакцынацыі не меньш за 60%. Такой колькасці прывітых ужо амаль дасягнулі ў суседніх з Беларуссю еўрапейскіх краінах. Гранічныя з Гродзенскай вобласцю Літва мае 57,28%, Польшча - 50,08%.

Калі такога ўзроўню вакцынаваных дасягне Гродна, прагназаваць цяжка. Падчас нарады ў Віцебскім раёне 12 жніўня Аляксандр Лукашэнка сказаў: -«Дабравольная вакцынацыя! Жадае чалавек вакцынавацца — няхай вакцынуецца, не хоча — не трэба».

Чытайце таксама:
Как мы прожили год коронавируса в Гродно: действия властей, взаимопомощь общества и цифры, в которые не верил никто

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025