Горад

У цэнтры Гродна ўсталююць новы светлафор за 130 тысяч рублёў

Увосені 2021 года на скрыжыванні вуліцы Дзяржынскага і плошчы Тызенгаўза Гродзенская жыллёва-камунальная гаспадарка плануе ўстанавіць светлафор. Кошт закупкі і выканання працы па ўстаноўцы — 134 478 рублёў, паведамляе сайт дзяржзакупак. Гэта больш за $ 50 тысяч. На скрыжыванні ўжо вядуцца падрыхтоўчыя працы.

У ліпені 2021 года на плошчы Тызенгауза змянілі арганізацыю дарожнага руху. Пешаходны пераход ад гарвыканкама да Гродзенскага ўпраўлення архітэктуры, перанеслі ў новае месца. Зараз ён знаходзіцца паміж плошчай Леніна і крывой афіцынай.

Колькі каштуе светлафор

Згодна з сайтам deal.by, cветадыёдны транспартны светлафор з убудаваным індыкатарам зваротнага адліку часу каштуе 995 рублёў. Кошт закупкі значна большы, бо акрамя светлафора ўлічваюцца, падрыхтоўчыя працы, установачныя і электра-мантажныя працы.

Прыкладны кошт устаноўкі светлафора 80 — 120 тысяч рублёў, паведамляў у 2018 годзе сайт sb.by.

Высвятліць у гродзенскай ЖКГ, колькі светлафораў усталёўваюць штогод і колькі каштуе іх абслугоўванне, у рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася. Ва ўпраўленні ЖКГ не адказваюць на тэлефонныя званкі. У адзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Hrodna.life прапанавалі выслаць пытанні ў пісьмовай форме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025