Каля 22:00 2 верасня пры планавым абыходзе выявілі расколіну на пераходным конусе пад’ёмнай трубы 12 шэрагу печы рыформінгу. Была ўцечка газы, паведамілі 3 верасня ў карпаратыўным выданні прадпрыемства “Гродзенскі хімік”.

Неадкладна прынялі меры бяспекі – падвялі азот, забяспечылі аналізы паветра ў зоне пропуску з дапамогай пераноснага газааналізатара.

Улетку 2021 года пазапланава спынялі цэх азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) – 4 жніўня и  7 ліпеня

“Цэх спыняць забаранілі”

Аб аварыйнай сітуацыі на «Аміяк-3» вечарам 2 верасня паведаміў Telegram-канал, блізкі да прадпрыемства. “Цяпер утварыўся моцны пропуск парагазавай сумесі з 40% вадароду і 10% метану ў адной з пад’ёмных труб печы першаснага рыформінгу! Тэмпература сумесі 820 °C, ціск каля 3 МПа!

Сур’ёзная штука, але ў рэжыме сакрэтнасці цэх спыняць забаранілі, пры гэтым персаналу забаранілі хадзіць побач па аднаму (з-за існуючай пагрозы жыццю), хочуць дацягнуць да планавага спынення … Але састарэлае абсталяванне не згодна з такімі ўказаннямі і расколіна разышлася яшчэ больш, ужо ¼ трубы разрэзаныя”, — напісалі ў канале.

Печ адрамантуюць

3 верасня тэхнічныя службы вырашылі далей эксплуатаваць печ пры выкананні дадатковых тэхнічных мер бяспекі і кантролю. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам горада і работнікам прадпрыемства няма, паведамілі ў карпаратыўным выданні.

Падчас планавага спынення цэха з 10 верасня дэфектны вузел адрамантуюць.