На блогера Вадзіма Ермашука, які адбывае ў шчучынскім ізалятары 25 сутак арышту, склалі новы пратакол. Аб гэтым 3 верасня ў Instagram паведаміла яго сяброўка. Вадзіму можа пагражаць штраф або адміністрацыйны арышт.

Суд будзе ў Гродне, але калі і якім чынам — па скайпе або з прысутнасцю Вадзіма, пакуль невядома.

«Перадачу ўзялі. У камеры вельмі холадна. Трымаецца, але ўсё даецца складана. Дзякуе ўсім за дапамогу і падтрымку. Усім прывітанне!», — напісала сяброўка Вадзіма аб яго стане.

Вадзіма Ермашука (блогера Vadimati) 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту ў Шчучынскім раённым судзе. Яго судзіў суддзя Дзмітрый Ціунчык паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне. Вадзіма затрымалі 16 жніўня. На 3 верасня ідуць 18 суткі яго арышту.

Чытайце таксама: