Сёлета восеньскі кававы фестываль PRO COFFEE пройдзе ў Гродне з 8 па 28 верасня. Пакаштаваць сэты фестывалю можна будзе ў 10 кавярнях горада. Кошт аднаго сэту — 8 рублёў.
Арганізатар восеньскага кавафэсту — кампанія «Кава сэрвіс». Фестываль пройдзе ў шасці гарадах — абласных цэнтрах Беларусі. Установы-ўдзельніцы распрацоўваюць сэты адмыслова для фестывалю. У кожным сэце будзе аўтарскі напой і дэсерт.
Пры наведванні першай установы фестывалю госць атрымае картку ўдзельніка. Кожная ўстанова-ўдзельніца фестывалю за набыты сэт паставіць на ёй пячатку з унікальным нумарам. Пячаткі на картцы не павінны паўтарацца.
Сёлета ў некаторых сэтах будзе магчымасць выбраць напой на аснове расліннага малака Alpro. Такія сэты будуць са спецыяльнай пазнакай.
Якія сэты прапануюць у Гродне
1. Кафэ «Поляна City» (вул. Савецкая, 25).

2. Кафэ-пякарня «Прафітроля» (вул. Савецкая, 1).

3. Кафейня «Раскоша» (вул. Савецкая, 7).

4. Кафейня «Доппио» (вул. Замкавая, 12А).

5. Кафейня «Кавалава» (вул. Ст. Баторыя, 6).

6. Кафейня «Джезва» (вул. Савецкая, 5).

7. Кафейня «Виленская» (вул. Віленская, 6).

8. Кафэ «Фудмаркет» (вул. Савецкая, 18).

9. Кафейня «Какао» (вул. Будзённага, 28−55).

10. Кафейня «Чашки & Ложки» (вул. Вялікая Траецкая, 9).

Розыгрыш і прызы
Удзельнікі, якія сабралі падчас фэсту ўсе 10 унікальных пячатак з кавярняў-удзельніц Гродна, змогуць далучыцца да розыгрышу прызоў ад партнёраў фестывалю. Для гэтага ў картку ўдзельніка трэба запісаць прозвішча, імя, адрас, і нумар тэлефона. Запоўненую картку трэба будзе апусціць у спецыяльную скрыню ў кавярні «Раскоша».
Прызы ў розыгрышы будуць такія:
- 5 кававарак Delonghi ecp 33 21 ад афіцыйнай інтэрнэт-крамы delonghi-shop.by;
- 3 кававаркі LB 1200 Classy milk з кубкам для кавы ад італьянскага брэнда Lavazza;
- 5 падарункавых сертыфікатаў сумай 100 рублёў у фірмовыя крамы Conte;
- 5 падарункавых сертыфікатаў сумай 100 рублёў у ювелірныя крамы «7 Карат»;
- 5 набораў спешэлці кавы ад Academy of coffee;
- 5 набораў гарбаты Dalai;
- 5 набораў гарбаты з кубкам-сэрцам Lovare;
- 3 наборы цукерак Chupa chups;
- 3 дэкаратыўныя пано ад арт-студыі Gloris.
Розыгрыш пройдзе 8 кастрычніка ў прамым эфіры акаўнта «Кофе сервис» у Instagram.
Таксама ўдзельнікі фестывалю PRO COFFEE змогуць бясплатна аформіць лічбавую карту «Onliner Клевер» ад МТБанка. Пры разліку ёй за сэты ва ўстановах-удзельніцах з 8 верасня па 28 верасня можна будзе атрымаць вяртанне 5% на карту бонуснымі рублямі. Іх можна будзе выдаткаваць на пакупкі ў каталогу Onliner і аплаціць такім чынам да 100% кошту.