Вярхоўны суд Беларусі 27 жніўня ліквідаваў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», нібыта з-за «не выпраўлення парушэнняў, выяўленыя мінюстам падчас праверкі», паведаміў БАЖ. Пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі разглядала суддзя Інэсса Лазавікова.
Паводле рашэння Вярхоўнага суда, усе довады прадстаўніка ГА «БАЖ» аб тым, што гэты пазоў не мусіць быць задаволены, празналі не важнымі, а прадстаўнік арганізацыі «няправільна разумее закон».
«Рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі была чаканым. З моманта падачы іска ніхто не будаваў ілюзій. Нагадаю, што ў той жа дзень у офісе БАЖ адбыўся вобшук і памяшканне апячаталі», — распавёў Hrodna.life старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. — «Ліквідацыя БАЖ як арганізацыі - гэта вынік у „адміністрацыйнай“ рэальнасці. Але БАЖ гэта не проста радок у рэестры. Гэта суполка журналістаў. Мы працягнем працу — аб тым, яяк і ў якой форме трэба думаць і вырашаць».
На стан 27 жніўня 2021 года сябрамі асацыяцыі з’яўляюцца больш 1300 чалавек.
«Немагчыма прыхлопнуць проста адміністрацыйным рашэннем. Бо БАЖ — гэта людзі, праекты, падзеі. Проста зараз мне пішуць людзі: „Ганаруся, што я сябра БАЖ“ — такі ідзе паток салідарнасці.
Так што вышэй нос! Будзем працаваць далей. Здавацца ніхто не збіраецца» — распавёў Hrodna.life намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
Чаму ліквідавалі БАЖ?
16 лютага 2021 года ў офісе БАЖ адбыўся вобшук. У чэрвені 2021 года Міністэрства юстыцыі распачало праверку дзейнасці БАЖ. У дзейнсці арганізацыі, нібыта былі выяўлены парушэнні. 14 ліпеня без прысутнасці прадстаўнікоў арганізацыі адбыўся другі вобшук. Пасля яго офіс апячаталі.
Папярэдняе паседжанне аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў адбылося 11 жніўня. 23 жніўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Валянціна Кулік разгледзела скаргу арганізацыі, але папярэджанне Мінюста пакінулі ў сіле.
Што такое Беларуская асацыяцыя журналіста?
Беларуская асацыяцыя журналістаў — беларуская няўрадавая грамадская арганізацыя. Аб’ядноўвае грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю або спрыяюць яе развіццю. Утворана ў 1995 годзе, у 2006 годзе прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Выступае ў абарону правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.
У 2004 г. Еўрапейскі парламент ўзнагародзіў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За сабоду думкі».
У 2011 г. Атлантычны Савет ЗША ўзнагародзіў БАЖ «Прэміяй Свабоды Атлантычнага Савета».
У 2020 г. БАЖ атрымаў узнагароду ад уладаў Канады і Вялікабрытаніі за свабоду СМІ.
У 2020−2021 гадах БАЖ цалкам сканцэнтраваў на дапамозе членам арганізацыі, чыі прафесійныя правы парушаліся ў сувязі з рэпрэсіямі: затрыманнямі, збіццём, вобшукамі, распачатымі адміністрацыйнымі і крымінальнымі справамі.