Табачная фабрика "Неман"
З-за санкцый уведзеных супраць Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», запасаў сыравіны для вытворчасці цыгарэт засталося на тры месяцы. Арыентавана яны скончацца ў кастрычніку-лістападзе распавёў Андрэй Бубен старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» тэлеканалу «Беларусь-1».
Раней тытунёвая фабрыка працавала ў асноўным на сыравіне, якую закупала ў краінах Еўрасаюза. Акрамя сыравіны фабрыка закупала абсталяванне ў Германіі і Італіі. Нетытунёвыя матэрыялы: цыгарэтную паперу, кардон, алюмініевую фальгу, клей, этыкеткі з кардона — закупалі ў Чэхіі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Францыі, Літве, Грэцыі і Венгрыі.
Зараз сыравіну будуць закупаць у Азіі. Знайсці альтэрнатыву сыравіне плануюць на кітайскім рынку. Некаторыя матэрыялы для вытворчасці цыгарэт ужо замянілі аналагамі беларускай вытворчасці. Сярод іх — араматызатары. Клішэ, якое наносіцца на цыгарэту, пастаўляе расійская кампанія, раней іх вытворчасцю займалася Германія.
Тытунёвая фабрыка патрапіла пад санкцыі ЗША 9 жніўня. Таксама санкцыі на тытунёвую прадукцыю з Беларусі ўвяла Вялікабрытанія. Пры гэтым Гродзенская тытунёвая фабрыка выпускае цыгарэты тытунёвых брэндаў брытанскай транснацыянальнай кампаніі British American Tobacco — Kent, Pall Mall, Lucky Strike, Vogue, Rothmans. Санкцыі Вялікабрытаніі забараняюць экспарт некаторых тавараў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвай прадукцыі ў Беларусі.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…