Развязку на Гарнавых зрабілі «турбаколам» для зручнасці кіроўцаў. Але зручна не ўсім

На скрыжыванні вуліц Гарнавых, Савецкіх памежнікаў і Перамогі, 25 жніўня змянілі арганізацыю дарожнага руху. Новую схему распрацавалі з улікам размеркавання транспартных патокаў на колавай развязцы і падыходах да яе, паведамляе ДАІ Гродна. Але ці ўсе гэтаму рады?

«Заўважна, што патокі з боку тытунёвай фабрыкі амаль што не рухаюцца. Асноўная праблема ў тым, што з боку тытунёвай фабрыкі на коле зрабілі замест трох — две паласы. Шмат аўтамабіляў, якія едуць па колу, блакуюць выезд кіроўцам выязжаючым ад тытунёвай фабрыкі», — распавёў Hrodna.life адзін з гродзенскіх кіроўцаў.

З-за гэтага павялічыўся час праезду не толькі раніцай, але і ў абед. За адзін цыкл светлафора з боку тытунёвай фабрыкі праязжае 10−15 аўтамабіляў. У той жа момант з боку Старога маста праязжае каля 30 аўтамабіляў.

«Хацелі зрабіць лепей. Выключыць патокі, якія рухаліся са Старога маста ў бок вуліцы Перамогі, але атрымалася не да канца».На новай развязцы ДАІ ўсталявала дарожныя знакі і нанесла дарожную разметку. Яна ўказвае, якую паласу неабходна займаць кіроўцам на пад’ездзе да колавай развязкі, каб праехаць у патрэбным накірнунку без перастройвання на коле.

Зараз пры ўездзе на развязку з боку Старога моста па крайняй левай паласе руху дазваляецца рухацца толькі ў «разрэз» цэнтральнага астраўка. ДАІ рэкамендуе займаць гэтую паласу кіроўцам, якія выконваюць левы паварот з вул. Гарнавых на вул. Перамогі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025