На скрыжыванні вуліц Гарнавых, Савецкіх памежнікаў і Перамогі, 25 жніўня змянілі арганізацыю дарожнага руху. Новую схему распрацавалі з улікам размеркавання транспартных патокаў на колавай развязцы і падыходах да яе, паведамляе ДАІ Гродна. Але ці ўсе гэтаму рады?
«Заўважна, што патокі з боку тытунёвай фабрыкі амаль што не рухаюцца. Асноўная праблема ў тым, што з боку тытунёвай фабрыкі на коле зрабілі замест трох — две паласы. Шмат аўтамабіляў, якія едуць па колу, блакуюць выезд кіроўцам выязжаючым ад тытунёвай фабрыкі», — распавёў Hrodna.life адзін з гродзенскіх кіроўцаў.
З-за гэтага павялічыўся час праезду не толькі раніцай, але і ў абед. За адзін цыкл светлафора з боку тытунёвай фабрыкі праязжае 10−15 аўтамабіляў. У той жа момант з боку Старога маста праязжае каля 30 аўтамабіляў.
«Хацелі зрабіць лепей. Выключыць патокі, якія рухаліся са Старога маста ў бок вуліцы Перамогі, але атрымалася не да канца».На новай развязцы ДАІ ўсталявала дарожныя знакі і нанесла дарожную разметку. Яна ўказвае, якую паласу неабходна займаць кіроўцам на пад’ездзе да колавай развязкі, каб праехаць у патрэбным накірнунку без перастройвання на коле.
Зараз пры ўездзе на развязку з боку Старога моста па крайняй левай паласе руху дазваляецца рухацца толькі ў «разрэз» цэнтральнага астраўка. ДАІ рэкамендуе займаць гэтую паласу кіроўцам, якія выконваюць левы паварот з вул. Гарнавых на вул. Перамогі.