Суполка гродзенскіх інтэлектуалаў 25 жніўня запусціла цыкл відэалекцый прымеркаваных да 30-ай гадавіны аднаўлення незалежнасці Беларусі. У відэа гродзенскія гісторыкі і інтэлектуалы разважаюць пра тое, што ёсць Беларусь. “Кожны – са свайго пункту гледжання, але заўсёды – трапна”.

“25 жніўня 1991 года – адна з ключавых датаў найноўшай беларускай гісторыі – дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі. Добрая нагода паразважаць пра эпоху, асобаў, падзеі і надзеі беларусаў і народаў, якія жывуць у нашай дзяржаве”, – напісалі на старонке “Ucentry.Hrodna” ў Facebook.

Што адбылося 25 жніўня?
25 жніўня 1991 г. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла канстытуцыйную моц. Беларусь стала незалежнай краінай.

Першую лекцыю правёў гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук. У відэа ён разважаў пра Кастуся Каліноўскага, нацыянальную ідэю, мову, а таксама што трымае нашу незалежнасць.

Гродзенскія інтэлектуалы запусціілі цыкл лекцый прысвечаных 30-ці годдзю аднаўлення незалежнасці Беларусі
Гісторык Алесь Смалянчук чытае лекцыю “Што ёсць Беларусь”.