Новости

У Гродне задаволілі іск аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф Медыя»

Разгляд справы аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф Медыя» прадоўжыўся 26 жніўня. Іск пракурора задаволілі. Заснавальнікаў абавяжуць да 30 лістапада ліквідаваць арганізацыю ТАА «Гродна Лайф Медыя».

Справу разглядае суддзя Марына Рослік у Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. У працэсе ўдзельнічалі прадстаўнік пракуратуры старшы памочнік пракурора горада Гродна Віктар Казак, намеснік начальніка юрыдычнага аддзела Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Тыбулевіч і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксей Апановіч.

Пазіцыя пракурора

Арганізацыя «ажыццяўляе дзейнасць, забароненую заканадаўчымі актамі», сказаў памочнік пракурора. У сувязі з гэтым яе можна ліквідаваць. Прадстаўнік пракуратуры прыгадаў два выпадкі, калі Hrodna.life прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама экстрэмісцкай прызнана прадукцыі Telegram-канала інтэрнэт-рэсурсу (канал ужо выдалены — Hrodna.life). Таксама рэдакцыя атрымала папярэджанне ад пракуратуры.

Прадстаўнікі гарвыканкама падтрымалі пазіцыю памочніка пракурора ў поўным аб’ёме.

Справу разгледзелі без заснавальнікаў ТАА «Гродна Лайф Медыя»

Адказчыкамі па справе выступалі чатыры чалавекі. Аляксей Шота хадайнічаў аб пераносе пасяджэння ў сувязі з камандзіроўкай адказчыкаў. Суддзя, прадстаўнікі Гродзенскага гарвыканкама і пракуратуры палічылі магчымым разглядаць справу без іх. Адказнікі былі не згодныя з пазіцыяй пракуратуры.

Якія суды перажыла рэдакцыя Hrodna.life за апошнія паўгода

За першае паўгоддзе 2021 года рэдакцыю Hrodna.life двойчы судзілі за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 17.11 КаАП у рэдакцыі 2003 г. і арт. 19.11 КаАП у рэдакцыі 2021 года).

Першы суд адбыўся 19 сакавіка: тады фірму аштрафавалі на 400 базавых велічынь (11 600 рублёў), а Аляксея Шоту як фізасобу — на 25 базавых (725 рублёў). Таксама канфіскавалі адзін ноўтбук. Рэшту вынятай з рэдакцыі тэхнікі вярнулі толькі ў ліпені.

У чэрвені рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) — таксама за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да суда Ірына знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна адмовілася ад ежы.

Другі суд адбыўся 18 чэрвеня. Штраф 14 500 рублёў прысудзіла рэдакцыі Hrodna.life Ганна Леусік. Згодна з яе рашэннем, рэдакцыя нібыта адмыслова распаўсюдзіла фотаздымак з канала, які ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025