Міліцыя затрымала 20-гадовага мужчыну, жыхара аднаго з райцэнтраў, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару і распусных дзеяннях, паведамілі ў прэс-службе МУС. Пацярпелыя — два хлопцы 14-ці і 15-ці гадоў. Заведзены крымінальныя справы.
Падазраваны звязваўся з падлеткамі ў сацыяльных сетках і неаднаразова схіляў хлопчыкаў да дзеянняў сэксуальнага характару і распусты. Акрамя гэтага ён схіляў хлапцоў да вытворчасці і распаўсюду порнаматэрыялаў з іх выявамі, а таксама высылаў свае падобныя здымкі.
За апошнія 7 месяцаў у Беларусі праваахоўнікі выявілі 565 злачынстваў супраць палавой некранальнасці альбо палавой свабоды непаўнагадовых. Выяўлена 455 пацярпелых дзяцей.
У 2020 годзе ў Гродне былі выяўлены 53 чалавекі, падазраваныя ў педафіліі і 59 пацярпелых. Значная частка падазраваных — ва ўзросце ад 18 да 25 год.