На прыпынках грамадскага транспарта “вул. Гагарына” і “Упраўленне статыстыкі” на вуліцы Урублеўскага плануюць усталяваць гандлёвыя павільёны з зарадкай для тэлефонаў, Wi-Fi і электронным табло, паведамляе “Вечерний Гродно”. Права на арэнду прыпынкаў будуць прапаноўваць на аўкцыёне.
Ідэя забяспечыць прыпынкі электронным табло і гандлёвымі павільёнам належыць Гродзенскай гарадской ЖКГ. Пад гандлёвы павільён будзе вылучана 44 квадратных метра – 30 з якіх павінны адыйсці пад гандлёвы аб’ект, астатнія 14 кв. метраў – пад навес.
Пачатковы кошт, з якога будзе стартаваць гандаль – 186 рублёў. Дата аукцыёна пакуль невядомая.
Калі ў Гродне з’явіліся першыя прыпынкі з Wi-Fi?
Першы прыпынак грамадскага транспарта з Wi-Fi з’явіўся ў Гродне ў кастрычніку 2018 года каля ГЦ “OldCity”. Гэта была сумесная інтэрнэт-ініцыятыва “OldCity” і кампаніі МТС. У 2019 годзе пачаў працаваць гандлёвы павільён на прыпынку “вуліца Маладзёжная”. У кіёску “Белсаюздрук” быў арганізаваны Wi-Fi, падзарадка для тэлефонаў, кандыцыянер і падлога з падагрэвам.


