У Гродне 13 чэрвеня адкрыўся ларок новага фармату ад «Белсаюздруку». Ён знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай, на прыпынку грамадскага транспарту.

Усярэдзіне працуе кандыцыянер. Узімку адаграваць ногі замерзлых пакупнікоў будзе падлога з падагрэвам. Акрамя звыклых часопісаў, газет і талонаў у шапіку можна купіць кавы і марозіва.

А таксама падзарадзіць тэлефон і падключыцца да Wi-Fi.

У Гродне адкрыўся першы прыпынак-кіёск з Wi-Fi і цёплай падлогай

Гэта не першы падобны кіёск у Беларусі, але першы для Гродна і вобласці.

У Гродне адкрыўся першы прыпынак-кіёск з Wi-Fi і цёплай падлогай

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life