У Беларусі плануюць аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены

Аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены пачынаючы з 2023 года прапанаваў міністр адукацыі Ігар Крапенка 24 ліпеня падчас «Рэспубліканскага педсавета» паведамляе БЕЛТА. Акрамя гэтага плануецца правядзення ў ВНУ ўнутранага ўступнага іспыта па профільным прадмеце пры адборы на мэтавую падрыхтоўку.

«Для павышэння якасці школьнага атэстата з 2023 года ў 11-м класе прапануецца ўвядзенне нацыянальнага дзяржаўнага іспыта. Гэта прадугледжвае правядзенне выпускных іспытаў па матэматыцы і адной з дзяржаўных моваў (на выбар) у фармаце цэнтралізаванага тэставання», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле міністра, такое рашэнне падтрымліваюць 70% настаўнікаў і больш за 60% настаўнікаў і бацькоў.

Калі ўжо планавалі аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены?

У 2004−2005 годзе быў часткова прыняты прынцып адзінага іспыта па прадметах беларуская і руская мовы. Выпускнік школы меў права прад’явіць сертыфікат з вынікамі тэставання па мовах адміністрацыі школы замест выпускнога іспыта па гэтых прадметах.

У 2005 годзе абітурыент наогул быў абавязаны пры паступленні ў ВНУ альбо ССНУ прайсці толькі ЦТ па беларускай ці рускай мове і пазней заявіць вынікі ў школу замест экзаменаў.

Пазней ад гэтай практыкі адмовіліся. Нанова аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены ў школе прапаноўвалі ў 2016-м годзе. Папярэдні мінстр адукацыі Міхаіл Жураўкоў не выключаў, што гэта можа адбыцца ў 2020−2021 годзе.

У студзені 2020 года Ігар Карпенка паведаміў, што праграма аб’яднання іспытаў ўжо створана. Але на ўвядзенне зменаў спатрэбіцца яшчэ некалькі бліжэйшых гадоў.

У якіх краінах працуе такая сістэма?

Аб’яднаная сістэма ісптытаў (ЕГЭ — Единый государственный экзамен) з 2007 года дзейнічае ў Расіі. Таксама ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Албаніі, Баўгарыі, Італіі і шэрагу іншых Еўрапейскіх краін існуе такзваны атэстат сталасці - Matura. Школьнікі ва Украіне здаюць ЗНА (Знешняе незалежнае адзначэнне). У Казахстане дзейнічае сістэма АНТ (Адзінае нацыянальнае тэставанне).

Што зараз адбываецца ў беларускіх ВНУ?

У 2021 годзе ў 50 беларускіх ВНУ планавалі ўзяць амаль 54,9 тысяч першакурснікаў. У выкіну недабор абітурыентаў склаў больш за 5 тысяч чалавек. БДУ, БНТУ, БДУІР, БДПУ, Ваенная акадэмія аб’явілі аб дадатковым наборы на бюджэт. Але і пасля яго ва ўніверсітэтах засталося больш за 400 вольных месцаў.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025