Новы шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Гродне плануюць пачаць будаваць у 2022 годзе, піша БЕЛТА. Гэта будзе шматфункцыянальны палац для гульнявых відаў спорту. Тут можна будзе прымаць у тым ліку міжнародныя спаборніцтвы па баскетболу, валейболу, міні-футболу, гандболу.
Зараз рыхтуецца эскізны праект збудавання. Прадугледжваюцца дзве залы умяшчальнасцю па 500 гледачоў кожны, плюс усе неабходныя памяшканні.
Арыенціровачны кошт збудавання — 12−13 млн рублёў. Да рэалізацыі праекта плануюць прыступіць у 2022 годзе. Комплекс могуць пабудаваць на пляцоўцы на ўездзе ў горад з боку трасы М6 побач з развязкай на новы Усходні мост.