У ноч з 15 на 16 жніўня 2021 года ў агні пацярпеў храм святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў аграгарадку Малюшычы Карэліцкага раёна. Епархія просіць усіх неабыякавых дапамагчы з аднаўленнем храма, паведамляе eparhia.by.
Паведамленне аб пажары ў царкве паступіла 16 жніўня каля 3.20. Мясцовая жыхарка, якая жыве побач з храмам, прачнулася ад трэска шыферу. Жанчына ўбачыла языкі полымя над дахам будынка і выклікала ратавальнікаў.
Высветлілася, што напярэдадні ў апоўдні ў касцёле праводзілася служба, прысутнічала 11 чалавек. Са слоў настаяцеля, усе свечкі ён асабіста патушыў пасля службы, распавялі ў МНС.
Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены. Прычына пажару выяўляецца. Разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі, паведамляе БЕЛТА.
Рэквізіты храма:
УНП 500 517 338
р/р BY85AKBB30150000037450000000 у бел. руб.
ЦБП № 411 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. п. Карэлічы 231 430, г. п. Карэлічы, пл. 17 верасня, 6/1
БІК AKBBBY2X
Паштовы адрас: Прыход храма Праабражэння Гасподняга в. Райца Карэліцкага раёна Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы РБ, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, в. Райца, вул. Першамайская, д. 7, іерэй Аляксей Шышкір