Новости

140 культурна-гістарычных аб’ектаў рэканструявалі за пяць гадоў у Гродзенскай вобласці

Дзясяткі замкаў, палацаў і сядзіб рэканструявалі ў Гродзенскай вобласці за пяць гадоў. Дзесяткі аб’ектаў грамадскага харчавання, гасцініцы, хостэлы з’явіліся пасля павелічэння колькасці турыстаў. Пра гэта заявілі ў ходзе выязнога пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, дзе падводзілі вынікі дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная», піша «Гродзенская праўда».

146 пунктаў рамантавалі і рэстаўравалі

За пяць гадоў праведзены работы на 146 аб’ектах вобласці. Рэстаўрацыя праводзіцца на Старым замку ў Гродне і Крэўскім замку, замку Сапегі ў Гальшанах, Лідскім, Навагрудскім і Любчанскім замках, Палацы Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, палацава-паркавым комплексе «Свяцк» у Гродзенскім раёне, Свята-Успенскім саборы ў Жыровічах і Каложскай царкве ў Гродне. Працягваюцца рамонт і рэстаўрацыя на сядзібах у вёсках Краскі і Падароск Ваўкавыскага раёна.

120 кафэ і рэстаранаў

Больш за 290 тысяч турыстаў без віз з 72 краін свету наведалі Беларусь за апошнія пяць гадоў. За гэты перыяд адкрыты 120 новых аб’ектаў грамадскага харчавання на 4 672 месцы, 8 аб’ектаў пражывання, сярод якіх гасцініцы, хостэлы і іншыя калектыўныя сродкі размяшчэння. У галіне турызму створаны 2 432 новыя працоўныя месцы. Колькасць сядзіб у вобласці павялічылася да 430.

Акцэнт на ўнутраны турызм

Пандэмія прывяла да памяншэння турыстычнага патоку. Таму цяпер улады збіраюцца папулярызаваць унутраны турызм. Гэта адбудзецца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная». Для гэтага збіраюцца развіваць вучэбна-метадычную базу, забяспечыць кадравы патэнцыял сферы турызму, будаваць новыя аб’екты размяшчэння і прыцягваць прыватны бізнес у гэтую галіну.

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025