Навіны

Блогера Vadimati будуць судзіць у Шчучыне. Яго спадарожніца распавяла, як яго затрымалі (абноўлена)

Вадзіма Ермашука (Vadimati) затрымалі 16 жніўня паводле адміністрацыйнага артыкула. Перадачу ў Шчучынскім ізалятары не прынялі, дазволілі перадаць толькі цёплыя рэчы. 17 жніўня павінен адбыцца суд. Гродзенка Ульяна Ляскевіч распавяла Hrodna.life, як яго затрымалі. Яе выклікалі ў суд сведкай.

UPD 23.20. Дома ў блогера праходзіць вобшук ці агляд. Ён — разам з сілавікамі.

UPD 18.45. Суд будзе заўтра ў 15.00.

Вадзіма Ермашука затрымалі 16 жніўня і даставілі ў Шчучынскі РАУС. У Шчучын ён паехаў здымаць відэа пра скейт-пляцоўку. Верагодна, сілавікі атрымалі доступ да яго тэлефона: паведамленні, якія ён атрымаў пасля затрымання, прачытаныя, але ён на іх не адказаў, распавяла Ульяна Ляскевіч. Некаторыя звязалі яго затрыманне з адной з апошніх сторыс у Instagram, дзе ён выказаўся пра чырвона-зялёны сцяжок, які прадаецца на запраўцы, і назваў яго «анучкай».

Читайте также: Гродненского блогера Vadimati задержали в Щучине на 72 часа

Паехалі здымаць скейт-пляцоўку, апраўдваліся за «масавае мерапрыемства»

Вадзім і Ульяна з праектам «Неудобный город» вырашылі падняць пытанне скейт-пляцоўкі ў Гродне. 12 жніўня па гэтым пытанні яны схадзілі на прыём у Гродзенскі гарвыканкам. Потым вырашылі вывучыць працу скейт-пляцовак у рэгіёнах. 16 жніўня Вадзім, Ульяна і яшчэ адна сяброўка, якая папрасіла не называць яе ў тэксце, адправіліся ў Шчучын.

Прыехаўшы на скейт-пляцоўку ў Шчучыне, яны нават не паспелі пачаць здымку. Неўзабаве да іх прыйшлі іншыя тры міліцыянты. Ульяна запомніла, што сярод іх быў падпалкоўнік, супрацоўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў і ўчастковы.

Міліцыянты цікавіліся, што яны здымаюць, казалі аб «масавым мерапрыемстве». Папрасілі паказаць дакументы — гродзенцы пайшлі да свайго аўтамабіля па іх. Пасля праверкі дакументаў гродзенцаў падзялілі (дзяўчаты былі ў адным міліцэйскім аўтамабілі, Вадзім — у іншым) і адвезлі ў РАУС, якое знаходзілася праз 200 метраў. На пытанні «па якой справе мы праходзім, у якім мы працэсуальным статусе, ці патрэбны нам адвакат?» супрацоўнікі міліцыі не адказвалі.

Агляд аўтамабіля і дача тлумачэнняў

Дзяўчатам правялі асабісты дагляд і ўзялі тлумачэнні, дзе яны выступалі сведкамі. Усіх апытвалі паасобку. Міліцыянты цікавіліся, навошта яны прыехалі ў Шчучын, як ставяцца да дзяржаўнай сімволікі, як да яе ставіцца Вадзім. Пры гэтым апытваным не зачыталі іх правы, не папярэдзілі аб вядзенні аўдыё- і відэазапісу, не прапанавалі абаронцу, не сказалі пра тое, што яны могуць не сведчыць супраць сябе.

Пасля апытання міліцыянты правялі агляд аўтамабіля. На пытанні пра лёс Вадзіма дзяўчатам у міліцыі не адказалі. 17 жніўня стала вядома, што яго будуць судзіць паводле адміністрацыйнага артыкула.

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025