Вадзіма Ермашука (Vadimati) 16 жніўня даставілі ў Шчучынскі РАУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён затрыманы на 72 гадзіны. Па якой справе — адміністрацыйнай або крымінальнай — могуць паведаміць толькі яго сваякам.
Vadimati паехаў у Шчучын здымаць відэа пра скейт-пляцоўку, распавяла Hrodna.life яго сяброўка. Праз нейкі час ён перастаў выходзіць на сувязь, не даехаўшы да чарговага месца здымкі. Аказалася, ён у РАУС.
Чытайце таксама: Блогера Vadimati будуць судзіць у Шчучыне. Яго спадарожніца распавяла, як яго затрымалі
Адна з апошніх сторыс блогера ў Instagram знятая на запраўцы, дзе ён хацеў купіць чырвона-зялёны сцяжок, але потым перадумаў. З Вадзімам у Шчучын паехалі дзве гродзенкі, якія дапамагалі яму са здымкамі. Яны на волі і ўжо выехалі ў Гродна.
Блогеру паспрабуюць перадаць перадачу заўтра. У Вадзіма ёсць кот — аб ім пакуль паклапоцяцца суседзі.
Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.
Чытайце таксама: