У Гродне з 18 жніўня працягнуць маршрут аўтобуса № 5 «Лапенкі-Райсельгастэхніка», паведаміў Аператар пасажырскіх перавозак. Цяпер гэтым аўтобусам можна будзе дабрацца ў гарадскі раён Грандзічы.
З 18 жніўня аўтобус № 5 паедзе па маршруце: прыпыначны пункт «Лапенкі» — вуліца Асфальтавая — вуліца Віктара Саяпіна — вуліца Валянціны Макаравай — вуліца Віктара Глухава — вуліца Белыя Росы — вуліца Ліможа, далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.
Маршрут змянілі дзеля школьнікаў з мікрараёна Грандзічы, піша «Вечерний Гродно». Зараз яны змогуць дабірацца да школы № 27 на Дзевятоўцы і назад на аўтобусе.
Жылы раён Грандзічы пачалі будаваць у 2018 годзе. Асноўны забудоўшчык — ААТ «Гроднажылбуд». Тут збіраюцца пабудаваць 22 мікрараёны: 14 пад шматпавярховую забудову і 8 — для прыватных дамоў. Усяго па планах тут будуць пражываць 65 тысяч чалавек.
На цяперашні момант дабудаваныя Грандзічы-2 і частка Грандзічаў-3, ідуць грамадскія абмеркаванні забудовы Грандзічаў-4. Да вуліцы Саяпіна (Грандзічы-2) можна даехаць таксама на тралейбусе № 23.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…