Новости

Новыя палітвязні, суд над настаўнікам, ліквідацыя дзіцячага хоспіса. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

36 крымінальных спраў, звязаных з абразай прадстаўнікоў улады, расследуецца ў вобласці. Улады сабраліся ліквідаваць Гродзенскі дзіцячы хоспіс. У судзе прайшло першае пасяджэнне па ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф Медыя». Настаўніка са Смаргоні будуць судзіць за аповяд вучням пра БЧБ-сцягу. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў Гродне і вобласці з 9 па 15 жніўня.

Санкцыі ў Гродне

У гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2021 года, Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінанаў ЗША (OFAC) ўвяло санкцыі супраць 23 фізічных асоб і 21 юрыдычнай асобы з Беларусі. Сярод іх дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка і Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

Ліквідацыя «Гродна Лайф Медыя»

Падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па ліквідацыі ўласніка Hrodna.life прайшло ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 11 жніўня. Бакі выказалі свае пазіцыі: прадстаўнікі гарвыканкама цалкам згодныя з пракурорам, нягледзячы на нестыкоўкі ў пазове. Асноўнае пасяджэнне па ліквідацыі прызначылі на 26 жніўня.

Аляксей Шота, дырэктар ТАА «Гродна Лайф медыя»

У Гродзенскай епархіі змяніўся герб

У афіцыйнай групе Гродзенскай епархіі ў Facebook новы герб апублікавалі 10 жніўня. З істотных змен — бел-чырвона-белую стужку ў верхняй частцы герба замянілі на фіялетавую.

Справа — прежний вариант герба епархии, слева — обновленный

Ліквідацыя Гродзенскага дзіцячага хоспіса

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама накіравала ў суд заяву аб ліквідацыі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Аб гэтым 14 жніўня паведаміла дырэктар хоспіса Вольга Вялічка.

Новыя палітвязні ў вобласці

Палітвязнямі прызналі Таццяну Звярко, Андрэя Сакалоўскага, ураджэнцаў Гродна музыкаў гурта Irdorath Надзею і Уладзіміра Калача і Аляксея Баяровіча.

Крымінальная справа ў Шчучыне

У Шчучыне неўзабаве адбудзецца суд над мясцовым жыхаром Віктарам Варонай. Супраць яго вядзецца справа па арт. 364 КК «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў», паведамляе «Гарадзенская вясна».

Судовы працэс пачнецца 16 жніўня ў 14.30 у Шчучынскім раённым судзе. Віктара Варону затрымлівалі яшчэ ў верасні 2020 года за ўдзел у акцыях мірнага пратэсту.

Міліцыя будзе прымаць грамадзян

З 16 жніўня ўчастковыя інспектары міліцыі штотыдзень будуць прымаць грамадзян ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку. Усе жадаючыя могуць звярнуцца да іх па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.

Як судзяць за абразу

У Гродзенскай вобласці расследуюцца 36 крымінальных спраў, звязаных з абразай прадстаўнікоў улады. Большасць здзейсненыя ў мінулым годзе — гэта былі абразлівыя каментары ў інтэрнэце.

Крымінальная справа за зняцце нумара

У Гродне ўзбудзілі крымінальную справу за зняцце нумарнога знака з міліцэйскага аўтамабіля. 11 жніўня міліцыянты выехалі на заданне. Пакуль яны былі ў кватэры, 33-гадовы гродзенец зняў у аўтамабіля нумарны знак, сапсаваў яго і выкінуў у скрыню. Яго знайшлі, апытаўшы відавочцаў. Гродзенец раскаяўся і сказаў, што быў п’яны.

Настаўніка са Смаргоні будуць судзіць за паклёп у дачыненні да прэзідэнта

12 сакавіка настаўнік гімназіі ў Смаргоні Андрэй Пятроўскі на ўроку грамадазнаўства паказаў навучэнцам 11 класа відэаролік з Telegram-канала, які раней быў прызнаны экстрэмісцкім. Фільм нібыта утрымліваў «загадзя паклёпніцкую і ілжывую інфармацыю» аб прэзідэнце Беларусі.

Раней паведамлялася, што настаўнік расказаў на ўроку пра БЧБ-сцягу і рэпрэсіі былі звязаны менавіта з гэтым. Тады адзін з вучняў распавёў аб змесце ўрока бацькам, а тыя звярнуліся ў адміністрацыю гімназіі. Настаўнікі ў выніку звольнілі.

Цяпер яго будуць судзіць па ч. 1 арт. 367 КК. Ён віну не прызнаў.

Чарговы суд за экстрэмізм

23 ліпеня суддзя суда Смаргонскага раёна Сяргей Боландзь прысудзіў да 15 сутак арышту Пятра Аскерку за парушэнне ч.2 арт. 19. 11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суд палічыў, што Пётр Аскерка перапосціў у мясцовы чат матэрыял з Telegram-канала арганізацыі, створанай былымі сілавікамі. Аскерка прызнаў, што адмініструе чат, але сказаў, што рэпост не рабіў. Пасля затрымання яго катавалі - сляды пашкоджанняў захоўваліся два тыдні, заявіў Пётр, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Коратка:

  • Амапавец з Гродна расказаў пра падзеі жніўня 2020 года: «Хлопцы атрымлівалі сур’ёзныя траўмы і ўдары».
  • У Гродне рыхтуюцца да Дня горада: у колькі можа абысціся свята?
  • Як гродзенцы узгадваюць 9 жніўня 2020 года.
  • Як рыхтуюцца да чацвёртай хвалі COVID-19 Беларусь і суседзі.
  • У Лідзе аднавілі гістарычны орган за сродкі Юрыя Зісера
  • У Гродне 9 жніўня прайшоў праўладны аўтапрабег.
  • З-за каранавіруса адклалі судовае разбіральніцтва па справе Андрэя Аўсіевіча і Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава
  • У гродзенцаў прайшлі ператрусы, звязаныя са справай аб падрыве ў Вілейцы і з дзейнасцю арганізацыі, створанай былымі сілавікамі, якую прызналі экстрэмісцкай.
  • Таксама сілавікі прыходзілі да гродзенскіх анархістаў.
  • У Гродне прайшоў раённы марш гродзенцаў да гадавіны пратэстаў.
  • Да палітвязняў даходзяць толькі пустыя канверты — так выглядае цэнзура.
  • Разгляд апеляцыйнай скаргі Таццяны Кашко пройдзе 17 жніўня.
  • Палітвязня Івана Вярбіцкага змясцілі у памяшканне камернага тыпу.
  • «Цэнтр гарадскога жыцця» будзе працаваць, нягледзячы на ліквідацыю арганізацыі.
  • Міліцыя прыходзіла да Алены Куваннікавай — маці Аляксандра, які быў адзіным страйкоўцаў на ГТФ «Нёман».
  • У гродзенскай турме ацанілі стан палітвязня Дзяніса Івашына як «здавальняючы».
  • Да Анджэя Пачобата посадзілі ў камеру ВІЧ-інфікаванага чалавека.
  • У судах Гродна праходзяць пасяджэнні аб пераліку часу знаходжання пад вартай.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024