Пасля капітальнага рамонта 29 ліпеня пачалі пускавыя аперацыі цэхаў “Аміяк-4 і “Карбамід-4”. Запуск уключе ў сабе разагрэў і вывад на тэхналагічны рэжым аддзяленняў цэха, паведамляе “Гродзенскі хімік”.

Падчас разагрэву асноўных аддзяленняў выкарыстоўваюць тэхналагічны газ. Ён утрымлівае гаручыя рэчывы. Да сканчэння пускавых аперацый газ будзе скідвацца ў факельную усталёўку. Гараджане могуць пабачыць гэта ў выглядзе палаючага над заводам факела. Такія аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак.

Нагадаем, 9 лістапада 2020 адбылося няпланавае спыненне цэхоў “Аміяк-4” і “Карбамід-4”. Спыненне адбылося з-за праблем у тэхналагічным працэсе. 19 красавіка праз аварыю на падстанцыі незапланава спыніўся цэх “Аміяк-4”, а ў цэху “Капралактам-2” выключыліся ўсе помпы. Спыненні адбыліся з-за памылковых дзеянняў персаналу электрацэха пры выкананні работ планавага абслугоўвання.