Лукашэнка 29 ліпеня прызначыў на пост кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама палкоўніка Аляксандра Шастайла. Дагэтуль ён займаў пасаду першага намесніка кіраўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама – кіраўніка крымінальнай міліцыі, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Шастайла выступаў перад гродзенцамі на плошчы Леніна 14 жніўня. Тады на пытанне гараджан, за што затрымлівалі і збівалі людзей, якія чакалі асуджаных каля РАУС, ён адказаў: “Супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі ў адпаведнасці з аператыўнай абстаноўкай”. Натоўп адказаў крыкамі: “У адстаўку!”.

Палкоўнік з Гродна ўзначаліць міліцыю ў Гомелі
Аляксандр Шастайла (зправа). Фота: BELTA

У Гомелі Шастайла заняў пасаду Аляксандра Васільева, якога Лукашэнка прызначыў кіраўніком Акадэміі МУС.

Іншыя новыя прызначэнні ў Гродне

Прызначаны 30 красавіка начальнікам УУС вобласці Дзмітрый Разянкоў згодна ўказу Лукашэнка ўвайшоў у склад Гродзенскага аблвыканкама.  Да гэтага Дзмітрый Разянкоў займаў пасаду першага намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі. Былы кіраўнік Гродзенскай абласной міліцыі Вадзім Сіняўскі ў сакавіку быў прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях.

Палкоўнік з Гродна ўзначаліць міліцыю ў Гомелі
Дзмітрый Разянкоў. Фота: BELTA