"Гродна Азот". Фота: Hrodna.life
На «Гродна Азот» адкрыты 244 вакансій. Гэта лічба без уліку 92 вакансій пад будаўніцтва новага азотнага комплексу. Таксама 111 вакансій ёсць у філіяле «Завод Хімвалакно», паведамляе карпаратыўнае выданне «Гродзенскі хімік».
Вялікая колькасць вакансій на «Хімвалакно» звязана з уводам у штатны расклад цэхаў 73 рабочых прафесій у сакавіку 2021 года. Таксама вакансіі з’яўляліся пасля звальнення работнікаў: хтосьці сыходзіў на пенсію, хтосьці звальняўся па пагадненні бакоў.
Найбольш запатрабаваныя прафесіі на пляцоўцы «азоту» — апаратчыкі і сумежныя з імі прафесіі, слесары па КВПіА (кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыцы), электраманцёры. Частка вакансій — «супер-апаратчыкі», або «ўніверсалы» з 7−8 разрадам. Іх можна атрымаць, толькі навучыўшы наяўных супрацоўнікаў.
Пры гэтым з пачатку бягучага года на «Азот» прынялі 227 новых работнікаў, на «Хімвалакно» — 132 работніка, паведамляе «Гродзенскі хімік».
Пра недахоп 80 рабочых з ліку падрадчыкаў, якія выконваюць рамонт, паведаміў начальнік упраўлення будаўніцтва Сяргей Леанец. Пры гэтым трэба тэрмінова паскорыць рамонт кацельнага цэха ў «Хімвалакно».
Адначасова генеральны дырэктар па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук вырашыў накіраваць у падшэфныя калгасы работнікаў завода для дапамогі ва ўборачнай кампаніі.
Сярэдні заробак за студзень-чэрвень склаў 1 983 рублі, у ліпені чакаецца на ўзроўні 2243 рублёў з улікам квартальнай прэміі па энергазберажэнні.
Тэмп росту рэальнай сярэднямесячнай зарплаты за студзень-ліпень — 127,5%. Яе разлічылі з улікам інфляцыі, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Дзмітрый Гарошка.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…