Пачаўся суд па карупцыйнай «цукровай справе». У справе — 10 абвінавачаных. Сярод іх — былыя дырэктары цукровых камбінатаў.
Двое з абвінавачаных знаходзяцца пад хатнім арыштам, астатнія — пад вартай.
Паводле следства, з 2006 па студзень 2020 года ў Беларусі і Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група. Яе складалі кіраўнікі цукраперапрацоўчых прадпрыемстваў: дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч, дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбіната Мікалай Прудник, гендырэктар Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрый Ягораў, гендырэктары Жабінкаўскага цукровага завода Андрэй Гладкі і Віктар Міронаў і іншыя асобы, паведамляе «Беларусь Сегодня».
У пачатку 2020 года затрымалі дырэктараў усіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. «Цукровая справа» пачалася з таго, што 24 студзеня над Польшчай развярнулі самалёт Мінск-Мюнхен і пасадзілі яго ў Гродне. На борце быў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч. У Гродзенскай вобласці тады затрымалі генеральнага дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава. Затрымалі і Віктара Міронава і Мікалая Прудніка. Былі распачатыя крымінальныя справы па факце давання і атрымання хабару. Справу расследаваў КДБ. У студзені 2021 года яшчэ аднаго з былых кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за хабар.
Чытайце таксама: