Служба дастаўкі ежы “Ла-Ла Ланч” 26 ліпеня абвясціла аб вяртанні. У пачатку года служба ўзяла паўзу, а яе стваральнікі адкрылі “PUNK ROLL”. Цяпер у “Ла-Ла Ланч” новыя ўладальнікі, але канцэпцыя засталася старой.
Пакуль “Ла-Ла Ланч” працуе ў тэставым рэжыме. У іх можна замовіць суп, гарачае, салату. Таксама можна сабраць свой сэт. Самы дарагі сэт – 10 рублёў. У наяўнасць ёсць і веганскія стравы. Пры самавывазе – зніжка 20%. Больш падрабязна – у іх акаунце.





