Кожны дзень у траўні і чэрвені фатограф Аляксандр Саенка хадзіў у Румлёўскі парк, каб здымаць дрэвы і знаходзіць супакой. За гэты час ён прайшоў 200 кіламетраў і схуднеў на сем кілаграм. З гэтага ён зрабіў выставу “Сувязь са спадарожнікамі страчана”, якая адкрылася 22 ліпеня ў “Цэнтры гарадскога жыцця”. Выстава будзе працаваць да 12 жніўня з 10.00 да 17.00 кожны дзень.

– Праз сітуацыю ў краіне многія мае сябры з’ехалі ў іншыя краіны, і я адчуў сябе вельмі адзінокім. Я прывык, што вакол мяне ёсць вельмі моцнае асяроддзе – каманда, з якой я працую. Я чалавек планавання – я ведаю, што буду рабіць месяц-два, а потым усё рэзка рассыпалася як картачны домік. І я згубіўся. Замест таго, каб ісці разбірацца са сваімі праблемамі да псіхатэрапеўта, з кімсьці размаўляць, я сышоў у лес.

"Сувязь са спадарожнікамі страчана". Аляксандр Саенка - аб новай выставе, "падводным плаванні" і прывіднай надзеі
Афіша выставы Аляксандра Саенкі

– У лесе мне было спакойна, мяне ніхто не чапаў. Гэта як у дзяцінстве – як быццам у доміку. Пад кронамі дрэў я адчуваў сябе абароненым, – распавёў Аляксандр Hrodna.life.

Аляксандр Саенка

  • 34 гады,
  • фотарэпарцёр, відэааператар,
  • зрабіў некалькі фотагісторый, якія ўздымалі сацыяльныя праблемы: напрыклад, аб тралейбусным дэпо і бясплатнай сталовай для бяздомных.
  • удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі і за мяжой, у тым ліку быў пераможцам і прызёрам у «Прэс-фота Беларусі».

“Галоўнае – не фоткі”

Выстава складаецца з шасці стэндаў. Фотаздымкі Аляксандр размясціў на раздрукаваных картах парку з указаннем яго маршрутаў. Так што хтосьці можа прайсці па тых жа сцяжынках і ўбачыць тыя ж краявіды. Фатограф збочваў з дарогі ў глыбіню лесу, каб зрабіць больш цікавыя фота. Здымаў ён раніцай, днём і ўвечары, каб злавіць рознае асвятленне. Некаторыя фота можна было зрабіць толькі адзін раз – Аляксандр прыходзіў у тыя ж месцы, але святло ўжо падала па-іншаму. “Галоўнае – не фоткі, а калі там знаходзішся і бачыш, як перад табой усё гэта нараджаецца”, – лічыць фатограф.

Пазней бацька Аляксандра распавёў яму, што тры пакаленні мужчын у іх сям’і працавалі ў лясніцтве. Адтуль і цяга да лесу, мяркуе фатограф. Фота цёмныя, але Аляксандр пакінуў на іх праменьчык святла. “Для мяне гэта надзея, што ўсё-ткі калі-небудзь я, мы выкараскаемся з гэтай сітуацыі, і ўсё будзе добра”, – распавёў на выставе Аляксандр.

"Сувязь са спадарожнікамі страчана". Аляксандр Саенка - аб новай выставе, "падводным плаванні" і прывіднай надзеі
Таксама на выставе можна было ўбачыць знойдзены гербарый 85-га года – амаль аднагодку фатографа. Фота: Алена Кавальчук

“Змрок паглыне мяне”

Усе праекты, якія рабіў Аляксандр, для яго вельмі асабістыя. Таму важная частка выставы – суправаджальны тэкст. “Страшна, вельмі страшна [адкрывацца]. Я заўсёды хвалююся. Не кожны зразумее, – адказвае фатограф і дадае, што часам “проста хочацца закрыць гештальт”.

"Сувязь са спадарожнікамі страчана". Аляксандр Саенка - аб новай выставе, "падводным плаванні" і прывіднай надзеі
Суправаджальны тэкст на выставе. Фота: Алена Кавальчук

Персанальныя выставы Аляксандр робіць прыкладна раз на два гады. Папярэдняя выстава таксама была асабістай і дэпрэсіўнай. Але ў апошняй гэтага яшчэ больш. “Нічога не змянілася. Баюся, што змрок паглыне мяне ў канчатковым выніку, як бы гэта пафасна не гучала”, – кажа фатограф.

"Сувязь са спадарожнікамі страчана". Аляксандр Саенка - аб новай выставе, "падводным плаванні" і прывіднай надзеі
На выставе Аляксандра Саенкі. Фота: Алена Кавальчук

– Вельмі рэдкія пробліскі чагосьці добрага. Тады я проста быццам нырнуў у басейн і вынырнуў. А цяпер, атрымліваецца, увесь час такое падводнае плаванне, – тлумачыць фатограф. Ён кажа, што хоча “ранейшага зразумелага жыцця”, а цяпер ён “у анабіёзе”. І хоць “прывідная надзея мільгае” – “нічога не адбываецца”.

Па яго назіраннях, калі не чытаць навіны, нічога не змянілася. Людзі так жа гуляюць, п’юць каву і віно, “і як быццам нічога і не было”. Аляксандр дапускае, што многія не хочуць паказваць сваіх перажыванняў і “апранаюць маску”. А зразумеюць яго толькі адзінкі, у якіх такая ж сітуацыя.

– Як лічыце, якой будзе наступная выстава праз два гады? Будзе больш святла?

– Не, я думаю што не. На 99, 9% упэўнены, што не.

"Сувязь са спадарожнікамі страчана". Аляксандр Саенка - аб новай выставе, "падводным плаванні" і прывіднай надзеі
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук