З першага класа — да супольнага бізнесу. Два сябра адкрылі цялежку з марозівам у цэнтры Гродна

Аляксандру і Андрэю па 19 гадоў, яны сябруюць з першага класа. У гэтым годзе яны вырашылі адкрыць свой бізнес — прадаваць марозіва ў цэнтры Гродна. 23 ліпеня іх цялежка STRADA пачала працу. Карэспандэнтка Hrodna.life пабывала на адкрыцці і паглядзела, як гэта было.

Аляксандр Сергеюк вучыцца ва універсітэце «Сінергія» ў Маскве на спецыяльнасці «Рэстаранны і гасцінічны бізнес», Андрэй Кажура вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на эканаміста.

Ідэя прадаваць марозіва прыйшла да сяброў у час тэлефоннай размовы, калі Аляксандр быў у войску. Андрэй успомніў, што бачыў незвычайныя цялежкі з марозівам, калі адпачываў у Албаніі. Хлопцы сталі шукаць падобныя фатаграфіі, абмяркоўваць ідэі і ў выніку вырашылі, што трэба рабіць бізнэс.

«Мы хацелі з чагосьці пачаць і вырашылі, што прасцей за марозіва нічога няма. Пры гэтым хацелася чагосьці цікавага», — распавядае Аляксандр.

Паўтара месяца і $ 3000

Аляксандр і Андрэй самі распрацавалі праект і рэалізавалі яго за паўтара месяца. На гэта яны выдаткавалі прыкладна $ 3000. Сябры купілі халадзільнік, замовілі цялежку ручной працы і пачалі шукаць месца. У выніку яны размясціліся каля гандлёвага цэнтра «Палац» (Калючынская, 21).

«Гэта будзе не проста марозіва, гэта будзе вулічны рух, па выхадных мы нават плануем жывую музыку», — сцвярджаюць хлопцы.

Назва Strada таксама з’явілася нездарма. З італьянскай мовы яна перакладаецца як дарога. «Усе дарогі вядуць праз нас, дзе мы ўсіх чакаем і ўсім заўсёды рады», — тлумачыць Аляксандр.

Мараць пра сваю вытворчасць

Пастаўнік марозіва — гродзенскі «Малочны мір». На наступнае лета сябры мараць пра ўласную вытворчасць. Працаваць на вуліцы хлопцы плануюць да кастрычніка. Пра астатнія планы пакуль не распавядаюць, але сцвярджаюць, што ідэй у іх шмат.

Адзін шарык марозіва каштуе 2 рублі, два шарыкі - 3,5. У дзень афіцыйнага адкрыцця для гасцей дзейнічала акцыя — трэці шарык у падарунак. Кожны можа выбраць смак марозіва: ваніль, шакалад, клубніцы, чарніцы, бабл-гам, салёная карамель або труфель. Бясплатна па жаданні кліента марозіва паліваюць топінгам ці пасыпаюць абсыпкай. Шарыкі могуць на выбар пакласці ў ражок або ў крэманку.

Адрас: Калючынская, 21
Графік працы: з 10.30 да 22:00

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025