На вуліцах Гродна ўсталявалі новыя турыстычная стэнды. Яны прымеркаваны да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Стварэннем і распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Фінансавалі праект са сродкаў Еўрасаюза.
Стэнды ўсталяваны каля месцаў, звязаных з жыццём пісьменніцы ў Гродне. Усяго ўсталявана 10 стэндаў:
Інфармацыя на іх размешчана на трох мовах: беларускай, англіскай і польскай. Таксама рыхтуецца сайт Элізы Ажэшкі, на якім будзе размешна ўся інфармацыя пра пісьменніцу.
«Дзякуй усім тым людзям, якія рэалізавалі цудоўную ініцыятыву з інфармацыйнымі стэндамі, зрабіўшы яшчэ адзін крок да папулярызацыі гісторыі Гродна», — распавёў Hrodna.life гродзенскі краязнаўца і экскурсавод Міхаіл Нарынкевіч.
«Ажэшка для Гродна і краіны — найвыбітнейшая асоба: аднаўляла Гродна пасля вялікага пажару 1885 года, арганізавала публічную бібліятэку, двойчы намінанта на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, выдатны дзеяч культуры. Трэба працягваць праэкт і зладзіць дошкі ў тым ліку і іншым выбітным дзеячам літаратуры, напрыклад, Максіму Багдановічу, Васілю Быкаву, Зоф'і Налкоўскай і іншым. Такім чынам, з’явіцца самастойны экскурсійны маршрут па Літаратурнай Гародні, накшалту турмаршруту па Кінематаграфіі».
Супрацоўнік універсітэта, адказны за праект, ад каментара для Hrodna.life адмовіўся.
Адкрыццё праекта адбудзецца 21 ліпеня ў 18:00 каля Дома-музея Элізы Ажэшка.
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…