Адкрыццё чацвёртага ў Гродне, “Усходняга” моста ў другі раз перанеслі. Спачатку яго хацелі адкрыць у Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня. Сёння, 17 ліпеня, на адкрыццё чакалі Лукашэнку. Абодва разы ўрачыстасці скасавала надвор’е.
Пра чарговы перанос адкрыцця моста напісаў 17 ліпеня Telegram-канал “Пул Первого”. Паводле яго інфармацыі, старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік паведаміў пра стыхію і прывёў аргументы на карысць пераносу. Сярод іх – бяспека выкарыстання апаратуры і “зусім не святочная атмасфера”, якую “падмачыў” лівень.
Чытайце таксама: На Калючынскай вады па калена, на Кірава стаяць тралейбусы. Проста ў Гродне дождж
Пра новыя даты адкрыцця пакуль не паведамляюць. Да гэтага трэба аднавіць размытыя адхоны, узбочыны і адрамантаваць дарогу ў раёне Пагаран.




