Комплекс будынкаў «Рэмбыттэхнікі» нарэшце купілі на аўкцыёне 13 ліпеня за амаль 1,9 мільёна рублёў.
На таргі з’явіўся толькі адзін удзельнік, паведамляе «Вечерний Гродно». Іншых удзельнікаў не было, таму будынак перайшоў да яго за стартавую цану 1,8 мільёна рублёў з даплатай 5% ад яе. Вядома, што новымі уладальнікамі сталі бізнесмены з Мінска. Што там будзе, пакуль невядома.
У 2018 годзе прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг «Рэмбыттэхніка» перайшло ва ўласнасць сеткі хімчыстак ААТ «Чайка». Ужо ў пачатку 2019 года комплекс будынкаў па завулку Віленскі, 16 — восем капітальных пабудоў, у тым ліку і былую «Рэмбыттэхніку», — паспрабавалі прадаць на адкрытых таргах за стартавую цану 2,28 мільёнаў рублёў. Пакупніка не знайшлося. У красавіку 2019 года стала вядома, што будынкі купіла прыватная гродзенская кампанія за 1,82 мільёна рублёў. Улетку ж яна адмовілася ад куплі. У 2020 будынак спадзяваліся перарабіць пад офісы для IT-кампаніі.