У пятніцу 16 ліпеня ў OldCity i Triniti распачнуць працу пункты вакцынацыі супраць COVID-19, паведамляе ГП. Прышчапіцца можа кожны грамадзянін Беларусі. Пры сабе трэба мець пашпарт.
Як будуць працаваць пункты вакцынацыі?
У OldCity пункт вакцынацыі арганізоўвае гарадская паліклініка №4. Пункт размесцяць на другім паверсе гандлёвага цэнтра. Папярэдні графік працы пункта:
16 ліпеня – з 12:000 па 18:00
17 ліпеня – з 12:00 па 15:00,
З 19 па 23 ліпеня – з 16:00 па 19: 00
24 ліпеня – з 12:00 па 15:00
У Triniti пункт вакцынацыі арганізоўвае гарадская паліклініка №7. Графік работы пункта:
16 ліпеня – з 17:00 па 20:00
17 ліпеня – з 12:00 па 15:00
З 19 па 23 ліпеня – з 17:00 па 20:00
На 10 ліпеня ў Гродзенскай вобласці вакцынавана каля 10% насельніцтва – першым кампанентам і 7% другім кампанентам вакцыны. Таксама з сярэдзіны ліпеня ў Беларусі пачнуць рабіць прышчэпкі замежнікам ад COVID-19.
Чытайце таксама:


