Дом купца Мураўёва. Фота: Hrodna.life
Участак тратуара паміж апарт-гатэлем на Калючынскай і домам Мураўёва на Савецкай плошчы ў Гродне 13 ліпеня прадалі з аўкцыёну. Яго выкупіў бізнэсовец Станіслаў Сямашка. Праз год там з’явіцца новы будынак, паведамляе «Вечерний Гродно».
— Будзе прыгожа, прыемна, выразна, на працягу года запраектуем і пабудуем. Да наступнага ліпеня ўжо будзе стаяць на гэтым месцы новы будынак. Удумайцеся! Другі б прыйшоў, разрыў бы там усё на чатыры гады, а так я ў сваім двары навяду парадак. Будзе чысценька і дагледжана, — распавёў Станіслаў Сямашка «Вечернему Гродно».
Што менавіта будаваць, бізнэсмэн яшчэ не вырашыў. Па ўмовах аўкцыёну, на ўчастку можа з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, бытавога абслугоўвання.
— Сёння толькі думкі як у рэжысёра кіно: ходзіш-ходзіш, а думкі прыйдуць падчас абдумванняў, чарцяжоў, дыскусій. Праз месяц-іншы скажу, што там будзе. Але гэта вельмі педантычна, цэлая рэжысура, — дадаў Сямашка.
На таргі прыйшло трое ўдзельнікаў. У выніку ўчастак выкупіў Сямашка за 30 000 рублёў пры пачатковай суме ў 20 000 рублёў, паведамляе «Вечерний Гродно». Пераможца аўкцыёну абавязаны, сярод іншага, пакрыць ЖКГ страты за заняцце ўчастка і знос пліткі ў памеры 15 175 рублёў.
Участак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Гэта азначае, што работы павінны весціся з улікам праекта ахоўнай зоны цэнтра.
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…