План выкарыстання даўгабуду на Рэпіна, 54 выставілі на грамадскія абмеркаванні. Там плануюць узвесці комплекс тэхнічнага абслугоўвання аўтамабілей і бескантактную мойку.

Бескантактная мыйка і комплекс тэхнічнага абслугоўвання аўто можа з’явіцца на вуліцы Рэпіна
вул. Рэпіна, 54. Фота: yandex.by/maps/

Паводле праекту плануецца знесці частку няскончанай пабудовы, каб вызваліць месца для бескантактнай мыйкі. Другую частку будуць рэканструяваць пад два блокі: блок для рамонту аўтамабіляў і адміністрацыйна-гаспадарчы блок. Грамадскія абмеркаванні будуць праходзіць на працягу ліпеня. Выніковае рашэнне па рэканструкцыі будынка па вул. Рэпіна, 54 стане вядома ў верасні.

Будоўлю на скрыжыванні вуліц Рэпіна і Данілава распачалі ў пачатку 2010-х гадоў. Там планавалі адкрыць СТА. Але працы не былі завершаны і будынак закансервавалі.