У гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti адбылася аварыя на падстанцыі цэнтра. На пэўны час знікала электрычнасць, з’явіўся дым, спрацавала сістэма абвесткі. Супрацоўнікам удалося лакалізаваць праблему яшчэ да прыбыцця МНС.
Каля 12.30 8 ліпеня ўсіх наведвальнікаў папрасілі пакінуць будынак, прыехалі пажарныя машыны. «Адна стаяла на трэцім паверсе і адна не заезджая на паркоўку», — распавёў Hrodna.life відавочца таго, што адбываецца.
«Адбылася невялікая аварыя на падстанцыі, але пытанне ўжо вырашылася, — распавяла Hrodna.life Алеся Матвеёнак, прадстаўніца ТРК Triniti. — У нас дакладная сістэма рэагавання і вельмі адчувальныя датчыкі». Яна падкрэсліла, што падстаў для хвалявання няма.
Гандлёвы цэнтр працягне працу ў звычайным рэжыме, а 16:00, удакладніла супрацоўніца.