Рашэнне аб прызнанні канала экстрэмісцім 28 чэрвеня прыняў суд Ленінскага раёна ў Гродне, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. Прычына — нібыта прызывы да экстрэмісцкай дзейнасці.
За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названых Telegram-каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту. На момант публікацыі ў канала «Честный Гродно» было 331 падпісчык.
З лютага 2021 года пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.
19 красавіка з ініцыятывы гродзенскай пракуратуры экстрэмісцкім прызналі Telegram-канал «Гродно 97%». Рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна.
Што чакае падпісантаў?
Сама падпіска на такія каналы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і кампутары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, чытай тут.