Фота: birdwatch.by
У Гродне фіксуюць блізу 50 розных відаў птушак, а ў школе бёрдвочынгу навучаць распазнаваць да 100 відаў. Такія заняткі ладзяць у Гродне ўпершыню. Школу арганізуе «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі.
Бёрдвочынг (бёрдынг, або птушкаванне) — аматарская арніталогія, назіранне за птушкамі ў натуральным для іх асяроддзі.
Заняткі ў школе бёрдвочараў будзе весці спецыялістка-арнітолаг Анастасія Кузьменкова. Яна навучыць гродзенцаў заўважаць і адрозніваць птушак навокал, зруйнуе «птушыныя міфы». Заняткі пачнуцца 27 ліпеня і будуць тэарэтычнымі і практычнымі. Навучэнцаў чакаюць выправы на назіранне за птушкамі ў горадзе і за горадам.
Чытайце таксама:
Папярэдні расклад заняткаў:
Для ўдзелу ў школе трэба зарэгістраваца ў google-форме. Тэарэтычныя заняткі будуць праходзіць у памяшканні дзіцячай бібліятэкі на Цітова, 12.
Заняткі будуць бясплатныя. Але далучыцца змогуць толькі сябры АПБ. Стаць сябрам арганізацыі можна паспець і да пачатку заняткаў: трэба запоўніць анкету на сайце арганізацыі і сплаціць штогадовы ўнёсак (ад 2 да 45 рублёў на год, падрабязнасці па спасылцы https://ptushki.org/helpus/friends).
Пакуль не пачаліся заняткі ў школе бёрдвочынгу, можна патрэніравацца ўжо 27 чэрвеня на арніталагічнай экскурсіі ў Каложнскім парку. Экскурсію павядзе арнітолаг Андрэй Храмогін. Для ўдзелу трэба папярэдне зарэгістравацца. Калі маеце біноклі - іх варта ўзяць з сабой. Сустрэча бясплатная, будзе магчымасць пакінуць ахвяраванне за працу гіда.
Пачатак экскурсіі - 9.00 каля Каложскай царквы.
Бёрдвочынг — хобі, для якога не трэба мець адмысловай адукацыі. Тым не менш звесткі, якія збіраюць арнітолагі-аматары, могуць прыносіць і навуковую карысць, напрыклад, у ацэнцы распаўсюджанасці асобных відаў птушак. Бёрдвочынг карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Амерыцы, у Японіі. Напрыклад, у Велікабрытаніі больш за мільён чалавек — сябры Каралеўскага таварыства абароны птушак, і бёрдвочынг паводле АПБ — самае папулярнае хобі.
Назіранні за птушкамі станоўча ўплываюць на псіхічны стан. «Пабыць нейкі час у прыродным асяродку — пазітыўна дзейнічае і на настрой, і на здароўе ў большай перспектыве. Зразумела, што гэта не медыкаменты. Але гэта магчымасць атрымаць пазітыўныя эмоцыі і супакоіцца», — тлумачыў раней Зміцер Вінчэўскі.
Чытайце таксама: Бег, гарбата і коцікі. Што дапаможа ад стрэсу, калі да псіхолага не дайсці
Па бёрдвочынгу і фатаграфаванні птушак (фотабёрдынг) нават ладзяць спаборніцтвы, у тым ліку і ў Беларусі.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…