У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд — 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку.
Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні - «эспрэса-тонік» і «айс-латэ». Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні «Віленская». Акрамя кавы, кожная кавярня прапануе ліманад. «Гэта сезонны напой, які выпіваюць амаль адразу», — расказала барыста Алла.
«Халодная кава самая папулярная. Гэта „эспрэса-тонік“, плюс у нас ёсць фірмовы „эспрэса-тонік“ з базілікавым сіропам уласнага прыгатавання. Таксама карыстаецца папулярнасцю „айс-латэ“ і „бамбл“. „Бамбл“ гэта эспрэса плюс апельсінавы сок і карамельны сіроп. Усе ліманады ў нас створаны на сіропах уласнага прыгатавання. Гэта абляпіха, базілік і чорныя парэчкі», — распавёў Hrodna.life уласнік кавярняў «Sprava» і «Наша кава» Дзмітрый Захарка.
У некаторых месцах можна знайсці марозіва. У «Leone House» і «Джезва» часцей за ўсё купляюць ягаднае з кіслінкай.
Няпроста пераносіць такую тэмпературу кіроўцам грамадскага транспарта. Hrodna.life даведаўся, ці падрыхтаваліся да такога надвор’я ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні.
«Усе тралейбусы парка забяспечаны вентылятарамі ў кабінах кіроўцы. Перад пачаткам летняга сезону мы яшчэ дадаткова закупілі вентылятары. Пакуль выпадкаў перагрэваў не было. Штораніцу кіроўцы праходзяць медагляд у фельчара. Калі ёсць нейкія падазрэнні, то мы не рызыкуем і не выпускаем на маршрут. Таксама ў нас усталяваны спецыяльны апарат, дзе кіроўцы маюць магчымасць набраць з сабой вады» — распавёў Hrodna.life дырэктар Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктар Шарэйка.
Гараджане ад спёкі ў асноўным ратуюцца на вадаёмах. У Гродне чатыры дазволеныя зоны для купання (возера Юбілейнае, пляжы на Нёмане ў раёне Ласосна, Пышкоў і цэнтральны пляж каля Старага маста — Hrodna.life). З пачатку купальнага сезону спецыялісты манітораць якасць вады. Пакуль што яна паўсюль адпавядае нормам. Але, калі тэмпература паветра не знізіцца, да канца тыдня з-за спёкі і массавага наплыву паказальнікі могуць змяніцца, паведамляе «Гродно Плюс».
Колькі чалавек у Гродне за апошнія дні звярнулася па дапамогу ўрачоў у сувязі з перагрэвам, даведацца не ўдалося. У Бальніцы хуткай медычнай дапамогі рэдакцыі Hrodna.life параілі звярнуцца да іх з пісьмовым зваротам.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…