Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня.
Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Пачатковы кошт — 19 744 рублі. Яшчэ 9 993 рублі пойдуць на выдаткі па падрыхтоўцы зямельна-кадастравай дакументацыі. Пераможца аўкцыёну абавязаны, сярод іншага, пакрыць ЖКГ страты за заняцце ўчастка і знос пліткі ў памеры 15 175 рублёў. Гэта значыць, агульная мінімальная цана ўчастка — 44 912 рублёў.
Прылеглымі будынкамі - домам купца Мураўёва і апарт-гатэлем «Сямашка» валодае бізнэсовец з Гродна Станіслаў Сямашка.
Чытайце таксама: «Бедные сами виноваты, что они бедные!» — гродненский миллионер Семашко о бизнесе, рэкете и Бентли за $ 300 тысяч
Абмежаванні пры будаўніцтве
Зямельны ўчастак мае абмежаванні - яны ўтрымліваюцца ў зямельна-кадастравай дакументацыі, публічна іх не раскрылі. Да работ пераможца аўкцыёну павінен прыступіць не пазней, чым праз год.
Участак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Гэта азначае, што работы павінны весціся з улікам праекта ахоўнай зоны цэнтра.
Чытайце таксама: Что запретили делать в Старом Гродно: Минкульт утвердил охранную зону исторического центра
Што там было раней?
У канцы XIX стагоддзя на ўчастку быў прадаўгаваты двухпавярховы будынак. На гэтым месцы знаходзіўся дом Курляндскага. У пачатку XX стагоддзя там размяшчалася фотомайстэрня Лейбы Гельгора, а таксама рамеснае кіраванне, аптэчны склад, стаматалогія.
У 1944 годзе пабудову разбурылі. У 50-х участак перадалі абласному Савету прафсаюзаў для пабудовы будынка. У выніку на ўчастку ўзвялі аднапавярховы драўляны будынак, які займала добраахвотная дружына. Яно прастаяла да пачатку 2000-х гадоў, паведамляе «Вечерний Гродно».