Рэдактара гарадскога інтэрнэт-партала Hrodna.life Аляксея Шоту 11 чэрвеня праз sms запрасілі ў суд Ленінскага раёна Гродна. 18 чэрвеня ў 11:00 яго будуць судзіць па ч.2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Галоўнага рэдактара і дырэктара Hrodna.life Аляксея Шоту затрымалі ў нядзелю 30 траўня каля дома. У яго кватэры правялі агляд. У дачыненні да рэдакцыі пачалі адміністрацыйны працэс паводле арт. 19.11 КаАП.
1 чэрвеня затрымалі рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік. 3 чэрвеня Ірыну асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністрацыйнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суду яна нічога не ела.