Супрацоўнікі АМАП прыйшлі на вул. Кірава, 3 каля 17.00 3 чэрвеня. Неўзабаве прыехалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС. У дачыненні да Вольгі Верамеенка з крамы «Адметнасць» пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 24.23 КаАП за «пікетаванне». У краме правялі агляд. Агляд таксама пройдзе ў яе дома.

Супрацоўнікам Hrodna.life забаранілі карыстацца тэлефонамі і камп’ютарамі. Каля двух гадзінаў іх пратрымалі ў офісе без сувязі. Адзін з супрацоўнікаў стаяў ля ўваходу. Сярод сілавікоў былі камандзір АМАП Віктар Краўцэвіч і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў Аляксей Вайцешка.

Вольга Верамеенка затрыманая. Верагодна, яе змесцяць у ІЧУ да суда. Банер крамы з будынка і і шыльду з часам працы з дзвярэй зрэзалі.

Раней 3 чэрвеня ў краму прыходзілі супрацоўнікі ідэалогіі гарвыканкама і санстанцыя.